Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Акустыка на карантыне». Вольскі ладзіць «онлайн-тур» для беларусаў розных краінаў сьвету


Лявон Вольскі, архіўнае фота
Лявон Вольскі, архіўнае фота

У плянах —асобныя канцэрты для розных краінаў: Польшчы, Вялікай Брытаніі, ЗША, Чэхіі, Ізраілю, Украіны, Нямеччыны, Літвы і Беларусі.

«Няпростыя часы напаткаў увесь сьвет. За вокнамі вясна і сонейка, хочацца сустрэцца з вамі ў нейкай утульнай залі, пасьпяваць, паразмаўляць, убачыць вашыя вочы... Але, на жаль, у бліжэйшыя часы варта заставацца дома — заўжды, калі гэта магчыма. Дзеля саміх сябе, дзеля блізкіх, дзеля ўрачоў, што знаходзяцца на самым вастрыі вайны», — піша музыка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

У сувязі з гэтым Лявон Вольскі вырашыў перанесьці ўсе жывыя канцэрты, заплянаваныя на сакавік-красавік (але абяцае правесьці іх пазьней, калі скончыцца пандэмія), а пакуль прапануе сваім прыхільнікам глядзець ягоныя канцэрты ў інтэрнэце, у межах своеасаблівага онлайн-туру па розных краінах сьвету.

Канцэрты пройдуць з 16 па 30 красавіка:

У кожную з пазначаных датаў Лявон Вольскі будзе будзе выходзіць онлайн на сваёй старонцы ў Facebook і граць свае песьні для пэўнай краіны. Пачатак — а 20.00 паводле мясцовага часу гэтай краіны

Пакуль асобныя онлайн-канцэрты заплянаваныя для Польшчы, Вялікай Брытаніі, ЗША, Чэхіі, Ізраілю, Украіны, Нямеччыны, Літвы і Беларусі, але «сьпіс канцэртаў можа дапаўняцца — пішыце ў камэнтарах, адкуль вы», дадае Вольскі.

«Чаму не адзін стрым для ўсіх? Хочацца дасягнуць індывідуальнасьці, як у жывых канцэртах. Пагаворым пра тое, што адбываецца ў вас, як вы сябе адчуваеце, правядзём час разам, прасьпяваем акустычна улюбёныя песьні» — піша музыка.

Паглядзець канцэрты можна бясплатна, але пры жаданьні падтрымаць праект можна тут. Частку сабраных грошай Вольскі накіруе на падтрымку беларускім мэдыкам і пасьля абяцае абавязкова апублікаваць справаздачу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG