Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WhatsApp абмежаваў перасылку паведамленьняў праз фэйк аб COVID-19


WhatsApp абмежаваў перасылку паведамленьняў у чаты з пяці да аднаго для барацьбы з распаўсюджваньнем ілжывай інфармацыі пра каранавірус, паведамляецца ў блогу кампаніі.

Аб усіх непраўдзівых паведамленьнях пра вірус кампанія прапанавала паведамляць у спэцыяльны Інфармацыйны цэнтар WhatsApp.

Раней, у студзені 2019 года, WhatsApp ужо абмяжоўваў перасылаемыя паведамленьні да пяці чатаў адначасова, з той жа мэтай - абмежаваць распаўсюд фэйкаў.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 21 сакавіка загадаў старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Валерыю Вакульчыку праманіторыць тэлеграм-каналы і сайты, якія публікуюць фэйкі пра распаўсюд каранавірусу ў Беларусі. Пра гэта пісаў тэлеграм-канал «Пул Первого».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG