Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сакавіку золатавалютныя рэзэрвы Беларусі скараціліся на 1 мільярд даляраў 


Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 красавіка склалі 7 мільярдаў 786 мільёнаў даляраў у эквіваленце. Гэта вынікае са справаздачы Нацыянальнага банку.

За сакавік золатавалютныя рэзэрвы зьнізіліся больш як на 1 мільярд даляраў (на 11,6%) пасьля зьніжэньня ў лютым на 438 мільёнаў даляраў (на 4,7%).

Як патлумачылі ў Нацбанку, зьніжэньне ўзроўню актываў па выніках сакавіка абумоўлена найперш продажам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама плянавым пагашэньнем вонкавых і ўнутраных абавязаньняў у замежнай валюце на агульную суму 226 мільёнаў даляраў.

Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі, аб’ём міжнародных рэзэрвовых актываў на 1 студзеня 2021 году павінен скласьці ня менш за 7 мільярдаў 300 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG