Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух намесьнікаў пракурораў раёнаў Менску вінавацяць у распаўсюдзе наркотыкаў. Справу вядзе КДБ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі завёў і расьсьледуе крымінальную справу супраць намесьнікаў пракурораў Савецкага і Ленінскага раёнаў Менску, паведамляе БелТА са спасылкай на Генэральную пракуратуру.

Прэс-службы КДБ і Генпракуратуры, а таксама Сьледчага камітэту пакуль не публікавалі зьвестак пра справу.

З паведамленьня БелТА вядома, што фігурантам інкрымінуюць незаконнае абарачэньне наркотыкаў бяз мэты збыту (ч.1 арт. 328 КК РБ), што іх узялі пад варту і звольнілі з пракуратуры.

«Наша ніва», журналіст якой першым паведаміў пра справу, сьцьвярджае, што затрымалі Аляксея Е. (Савецкі раён) і Яўгена М. (Ленінскі раён).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG