Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: мітрапаліт, які заклікаў людзей не баяцца інфэкцыі і хадзіць у храмы, захварэў на каранавірус


Мітрапаліт Павел (Лебедзь).
Мітрапаліт Павел (Лебедзь).

Лекары дыягнаставалі COVID-19 у намесьніка Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліта Паўла (Лебедзя). Пра гэта 5 красавіка паведаміў царкоўны партал «Рэлігійная праўда» са спасылкай на свае крыніцы ў асяродзьдзі мітрапаліта.

Паводле крыніц выданьня, тры дні таму мітрапаліту стала горш, ён здаў аналізы і ў яго дыягнаставалі каранавірус.

Раней, 4 красавіка, на сайце Кіева-Пячэрскай лаўры зьявілася інфармацыя аб тым, што ўсе набажэнствы будуць адбывацца ў закрытым рэжыме, бяз допуску вернікаў. Таксама на сайце манастыра апублікавалі паведамленьне аб правядзеньні тэстаў на каранавірус сярод манахаў. Удакладняецца, што аналізы здаў і мітрапаліт Павел, а ўсе памяшканьні манастыра апрацавалі дэзінфэкцыйнымі растворамі.

За дзень да гэтага, 3 красавіка, рэлігійны партал Кредо. ру са спасылкай на ўласнага карэспандэнта паведаміў, што на тэрыторыі лаўры выяўленая ўспышка інфэкцыі, каля 10 манахаў знаходзяцца ў лязарэце, а траіх манахаў шпіталізавалі ў Аляксандраўскую бальніцу Кіева з сымптомамі пнэўманіі і падазрэньнем на каранавірус.

Некалькі тыдняў таму на ютуб-канале Кіева-Пячэрскай лаўры быў апублікаваны відэазварот мітрапаліта Паўла.

«Нічога ня бойцеся... маліцеся, пасьціцеся, хадзіце ў храм, прычашчайцеся і прычашчайце маленькіх дзяцей. Не глядзіце — старэйшае пакаленьне, малодшае пакаленьне — усе спяшайцеся ў храм!», — заклікаў Павел вернікаў.

Дырэктар грамадзкай арганізацыі «Цэнтар рэлігійнай бясьпекі», рэлігіязнавец Дзьмітрый Гаравы ў камэнтары «Настоящему времени» сказаў, што мітрапаліт Павел павёў сябе безадказна падчас узмацненьня карантынных захадаў з прычыны пандэміі каранавірусу.

«Ва ўсіх перад вачыма быў прыклад Італіі, дзе кожны дзень паміралі сотні людзей, а намесьнік лаўры рабіў выгляд, што нічога не адбываецца, — кажа Гаравы — Гэта ня толькі неабдуманыя паводзіны, але яшчэ і парушэньне 181-га артыкулу Крымінальнага Кодэксу Ўкраіны. Такія заклікі і дзеяньні клясыфікуюцца як замах на здароўе людзей падчас выкананьня рэлігійных абрадаў. З прыцягненьнем непаўналетніх, а мітрапаліт заклікаў прыводзіць дзяцей, парушэньне гэтага артыкулу пагражае абмежаваньнем волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG