Дональд Трамп паведаміў, што амэрыканская кампанія General Motors (GM) пачне вырабляць апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, у якіх маюць патрэбу шмат амэрыканскіх шпіталяў для лячэньня хворых на COVID-19.
Аўтавытворца будзе таксама выпускаць ахоўныя рэсьпіратары N95 на замову дзяржавы. Гэта стала магчымым дзякуючы Закону аб абароннай вытворчасьці, які задзейнічаў Трамп.
Прадстаўнікі GM раней на гэтым тыдні паведамілі, што кампанія ўжо падвоіла аб’ём вытворчасьці масак і рэсьпіратараў у студзені, а таксама плянуе «яшчэ раз падвоіць нашы магутнасьці, да 2 мільярдаў штук ва ўсім сьвеце на працягу наступных 12 месяцаў».
На сваіх амэрыканскіх заводах кампанія плянуе вырабляць 50 мільёнаў рэсьпіратараў N95 за месяц, што на 40% перавышае цяперашні ўзровень вытворчасьці кампаніі. Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што ён плянуе ў найбліжэйшай будучыні яшчэ некалькі разоў задзейнічаць Закон аб абароннай вытворчасьці.