Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чым краіны ЭЗ недаацанілі пагрозу эпідэміі каранавірусу


Мэдсястра перавозіць хворага на COVID-19 у імправізаваным шпіталі ў Мадрыдзе
Мэдсястра перавозіць хворага на COVID-19 у імправізаваным шпіталі ў Мадрыдзе

Краіны Эўрапейскага зьвязу ў пачатку лютага запэўнівалі Эўракамісію, што гатовыя сустрэць пандэмію COVID-19 у поўнай гатовасьці, хоць рэальнасьць апынулася зусім іншай. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, якое азнаёмілася са стэнаграмамі некалькіх закрытых нарадаў аб гатовасьці да барацьбы з каранавірусом, якія прайшлі ў Брусэлі ў канцы студзеня — пачатку лютага.

У нарадах удзельнічалі прадстаўнікі Эўракамісіі і краін ЭЗ. Як вынікае са стэнаграмы, толькі 4 з 27 дзяржаваў (якія менавіта, Reuters не называе) выказалі асьцярогі з нагоды магчымага недахопу ахоўных сродкаў і абсталяваньня. Спэцыяльная праграма паставак масак, рэсьпіратараў і іншых неабходных сродкаў была запушчаная Брусэлем толькі 28 лютага — пасьля неаднаразовых напамінкаў краінам-сябрам аб неабходнасьці ўдакладніць колькасьць таго, у чым яны маюць патрэбу.

Італія, Гішпанія і Францыя — эўрапейскія краіны, якія мацней за іншых пацярпелі ад пандэміі, — дагэтуль адчуваюць недахоп масак, рэсьпіратараў і апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Паводле дадзеных Reuters, шэраг краінаў фактычна праігнаравалі напамін Брусэлю аб неабходнасьці падрабязнага інструктажу мэдычнага пэрсаналу аб захадах засьцярогі ў пэрыяд эпідэміі. У Італіі толькі 24 лютага было дадзена распараджэньне лекарам і мэдсёстрам насіць ахоўныя маскі пры працы з хворымі. Каранавірусам заразіліся каля 10 тысяч італьянскіх мэдычных работнікаў — гэта 9 адсоткаў ад усіх выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў краіне.

Дадзеныя аб колькасьці памерлых ад COVID-19 у некаторых эўрапейскіх краінах (на раніцу 2 красавіка):

  • Італія — 13 155
  • Гішпанія — 9387
  • Францыя — 4032
  • Нідэрлянды — 1173
  • Нямеччына — 931

Колькасьць заражаных у краінах ЭЗ перавысіла 500 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG