Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі абмежаваў рост цэнаў, пагражае крымінальнай адказнасьцю


Савет міністраў выдаў пастанову аб часовых захадах для стабілізацыі сытуацыі на спажывецкім рынку.

У мэтах недапушчэньня росту цэнаў і забесьпячэньня спажывецкага
рынку таварамі ўрад пастанавіў:

  • Міністэрствам, ведамствам, юрыдычным асобам ўсіх формаў уласнасьці і індывідуальным прадпрымальнікам не дапускаць росту адпускных цэнаў на тавары і паслугі больш як на 0,5% штомесяц і забясьпечыць пастаўкі прадукцыі ў гандлёвую сетку пад патрэбы ўнутранага рынку.

Большае павышэньне дапускаецца толькі пасьля ўзгадненьня з камісіяй дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаўтварэньня пры Савеце Міністраў. Урад заявіў, што за невыкананьне даручэньня кіраўнікоў будуць звальняць.

  • Мiнiстэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, аблвыканкамам і Менскаму гарвыканкаму кантраляваць захаваньне асартымэнтнага пераліку тавараў суб’ектамі гандлю.

Перавышэньне раздробных цэнаў на тавары ў параўнаньні з цэнамі, якія дзейнічалі на 1 красавіка, будзе лічыцца грубым парушэньнем правілаў гандлю.

  • Дзяржаўным арганізацыям, якія рэгулююць цэны ў адпаведнасьці з заканадаўствам, не павышаць тарыфы без адпаведнага ўзгадненьня з камісіяй. Лічыць рашэньні кіраўнікоў аб павышэньні цэнаў падставай для адхіленьня іх ад пасадаў.

У тэксьце гаворыцца, што парушэньне заканадаўства аб цэнаўтварэньні і гандлі цягне за сабой адміністрацыйную і крымінальную адказнасьць. Сачыць за выкананьнем пастановы будзе Камітэт дзяржкантролю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG