Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 31 сакавіка 2020 году № 185 уведзеная часовая забарона на вываз за межы Беларусі грэцкіх крупаў, цыбулі-сеянкі, цыбулі рэпчатай і часнаку.
Названыя прадукты забаронена вывозіць, незалежна ад краіны іх паходжаньня, у тым ліку пры зьмяшчэньні пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторый і рээкспарту.
Міністэрству замежных спраў даручылі паведаміць Эўразійскай эканамічнай камісіі аб прынятай забароне, а таксама прапанаваць увесьці аналягічныя захады іншым дзяржавам — сябрам Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Пастанова набыла сілу і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.