Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калектыў тэатру ў Віцебску, дзе ад каранавірусу памёр актор, адправілі ў адпачынак, пяцёра шпіталізаваныя


Нацыянальны драматычны тэатар імя Якуба Коласа, Віцебск
Нацыянальны драматычны тэатар імя Якуба Коласа, Віцебск

Ад 31 сакавіка ўвесь калектыў нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску накіравалі ў адпачынак. Пра гэта паведаміў Свабодзе адзін з супрацоўнікаў тэатру, экс-дырэктар установы Рыгор Шацько.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Усяго паводле ягоных падлікаў 5 супрацоўніках тэатру цяпер шпіталізаваныя ў лячэбныя ўстановы Віцебска. «Яны маладзейшыя за памерлага Дашкевіча, спадзяемся вытрываюць. Ні ў кога зь іх лекары ня выявілі каранавірус».

31 сакавіка стала вядома што ў Беларусі памёр першы пацыент, у якога тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік — Віктар Дашкевіч, актор віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа.

Днём раней ягоная жонка расказвала Свабодзе, што мужчына 6 дзён знаходзіўся ў рэанімацыі ў Віцебску на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — у яго выявілі COVID-19. Сама яна таксама 5 дзён праляжала ў чыгуначным шпіталі Віцебску з пнэўманіяй.

Жонка актора кажа, што як мінімум 7 актораў Коласаўскага тэатра знаходзяцца на бальнічным, большасьць з пнэўманіяй.

Актор 10 і 11 сакавіка працаваў у спэктаклі «Кот у ботах», 18 сакавіка таксама кантактаваў з калектывам тэатру. У самім тэатры пацьвердзілі, што адзін з актораў шпіталізаваны з дыягназам COVID-19, але паведамілі, што працягваюць рэпэтыцыі, хоць найбліжэйшыя спэктаклі скасавалі з прычыны «практычна пустой залі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG