У розных гарадах Беларусі рэзка вырасла колькасьць хворых на пнэўманію.
Які каранавірус? Вы пра што? Звычайная пнэўманія! Ну, часам у цяжкай форме.
У свой час камісія Вярхоўнага Савету выявіла, што пасьля Чарнобылю мэдработнікам загадалі ставіць дыягназ не «прамянёвая хвароба», а «вегетасасудзістая дыстанія».
А дыстанія гэтая, як добра ўсім вядома, узьнікае на фоне нэрвовых парушэньняў ды розных узрушэньняў. Напрыклад, панікі. Так што не Чарнобыль прычына, а паніка. Псыхоз. Апазыцыі тады не было, але скрозь «глушылкі» прабіваліся галасы розных падрыўных радыёстанцый. Вось гэтых «галасоў» і наслухаліся.
Праўда, трактары і хакей у якасьці лекаў рэкамэндаваць тады яшчэ не дадумаліся.