Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах апаганілі крыж Ластоўскага. Актывісты змылі надпіс у той жа дзень


Вечарам 29 сакавіка актывісты заўважылі абразьлівы надпіс на крыжы Вацлава Ластоўскага ў мэмарыяльным комплексе Курапаты пад Менскам.

Пра гэта паведаміў на Facebook сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец. У камэнтарах пад ягоным допісам актывісты расказалі, што ў той жа дзень змылі надпіс, хоць сьлед ад маркера на шыльдзе застаўся.

27 сакавіка беларуская вайсковая газэта «Во славу Родины» (цэнтральны друкаваны орган Міністэрства абароны) надрукавала артыкул «Курапаты — нахабная хлусьня „сьвядомых“». У ім расказваецца пра кнігу падпалкоўніка запасу Аляксандра Плавінскага «Курапаты — ля вытокаў гістарычнай сэнсацыі» — яе аўтар сьцьвярджае, што ў Курапатах нібыта праводзілі расстрэлы не супрацоўнікі НКВД падчас сталінскіх рэпрэсій, а фашысцкія акупанты ў 1941–1942 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG