Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ўвяла жорсткі карантын. Штраф за парушэньне — $1200


Варшава
Варшава

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявілі, што ў краіне ўводзяцца жорсткія абмежаваньні на перамяшчэньне па-за домам, паведамляе партал onet.pl.

Ад сёньняшняга дня пакідаць дом дазваляецца толькі ў абсалютна неабходных сытуацыях. Зьяўляцца на вуліцах у групах больш чым дзьве асобы — забараняецца. Выключэньне зробленае толькі для сем’яў.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Масавыя імпрэзы і мерапрыемствы забараняюцца. На імшы ў касьцёле ня можа знаходзіцца больш за 5 чалавек.

За неабгрунтаванае парушэньне гэтых правілаў пагражае штраф у памеры 5000 злотых (амаль 1200 даляраў). Новыя меры ўводзяцца да 11 красавіка.

Паводле прэм’ера Маравецкага, урад імкнецца да таго, каб пасьля Вялікадня грамадзяне маглі вярнуцца на працу. Ён дадаў, што прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы, якія заплянаваныя на 10 траўня, адбудуцца бязь зьменаў.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы пацьвердзіла сёньня 25 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам. Усяго ў краіне інфікаваныя 774 чалавекі. Дзевяць чалавек загінула.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG