Гішпанская армія запрасіла ў сваіх партнэраў па NATO апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, сродкі індывідуальнай абароны і экспрэс-тэсты на выяўленьне новага каранавіруса.
Пра гэта паввевдаміў сёньня, 25 сакавіка, кіраўнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Гішпаніі Мігель Анхель Вільяроя, інфармуе агенцтва Reuters.
Паводле словаў генэрала, Гішпанія накіравала запыт NATO, які затым атрымаюць члены альянсу. Запытаная дапамогу ў далейшым будзе перададзена на патрэбы грамадзянскага насельніцтва, адзначыў Вільяроя.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі, прынамсі 47 610 выпадкаў заражэньня новым каранвірусам зафіксавана ў краіне з пачатку распаўсюджваньня інфэкцыі. Памерлі 3434 чалавекі, 5367 пацыентаў выздаравелі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ