Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус дапамог. Праз пандэмію «СьветлагорскХімвалакно» павялічыла аб’ёмы і пачало экспарт у Кітай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад пачатку сакавіка прадпрыемства «СьветлагорскХімвалакно» заключыла 20 новых кантрактаў, пашырыла геаграфію паставак аж да Кітаю і цалкам загрузіла новую лінію. Усё праз ажыятажны попыт на прадукцыю заводу — спанбел і акваспан. Зь яе робяць аднаразовыя маскі, бахілы і халаты.

Упершыню прадпрыемства адгрузіла 120 тон нятканых матэрыялаў у Кітай. На чарзе — пастаўкі ў Ізраіль.

Летась на прадпрыемстве запусьцілі новую лінію для вытворчасьці нятканых матэрыялаў будаўнічага прызначэньня. Меркавалі, што на поўную загрузку яна выйдзе ў сярэдзіне 2020 году. Але праз ажыятаж на рынку лінію пераарыентавалі на выпуск мэдыцынскай і санітарна-гігіенічнай прадукцыі, і ўжо цяпер яна загружаная на 100%, — сказаў начальнік аддзелу рэалізацыі прадукцыі Аляксей Жалязоўскі.

Каля дзесяці беларускіх прадпрыемстваў цяпер шыюць маскі, бахілы, халаты са спанбелу і акваспану сьветлагорскай вытворчасьці.

«Шмат новых замоў прыйшло да нас з Расеі, Украіны, Румыніі. Мы і раней працавалі зь імі, але не ў такім аб’ёме. Кітай сам займаецца вытворчасьцю нятканых матэрыялаў, але цяпер ім не хапае сваёй прадукцыі — замовілі ў нас», — кажа начальнік аддзелу.

«СьветлагорскХімвалакно» — адзіны ў Беларусі вытворца шырокага спэктру нятканых матэрыялаў і будаўнічых мэмбран, адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны.

Гэтая публікацыя падрыхтавана з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG