Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель зноў патаньнеў на валютнай біржы


Абмен валютаў
Абмен валютаў

26 сакавіка таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы пачаліся з умацаваньня асноўных замежных валют.

Даляр вырас больш як на капейку — ад 2,5872 напярэдадні да 2,5912 рубля.

Эўра ў пачатку таргоў падскочыла на 3 капейкі — ад учорашніх 2,7964 да 2,8248 рубля.

На гэтым фоне слабее расейскі рубель, які патаньнеў на 3,5 капейкі — да 3,2884. Абясцэньваецца ён і на Маскоўскай біржы, сьледам за нафтай.

На Лёнданскай біржы марка Вrent з пастаўкай у траўні спачатку вырасла больш як на 1%, да 30 даляраў за барэль, аднак пасьля гэтага зноў апусьцілася да 27 даляраў. Аналітыкі сумняваюцца, што нізкі попыт на сыравіну дазволіць цэнам расьці.

23 сакавіка даляр дасягнуў максымальнай адзнакі 2,6396 рубля, калі вырас адразу на 8 капеек. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі. Эўра тады дадало 6 капеек да 2,83 рубля, што таксама стала абсалютным рэкордам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG