Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік расказаў, што 79-гадоваму пацыенту спатрэбілася стацыянарнае лячэньне. Але сытуацыя ў норме.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«Чым меншы ўзрост, тым лягчэй працякае, — расказаў пра ўзроставыя асаблівасьці цячэньня COVID-19 намесьнік галоўнага лекара менскай інфэкцыйнай лякарні Алег Скрыпка. — Мы бачым, што 25-30-гадовыя пераносяць у мінімальнай форме, з тэмпэратурай пару дзён, без пнэўманіі. А старэйшыя — людзі за 50 (праўда, іх было мала ў нас), там ужо больш-менш значныя клінічныя праявы, і пнэўманіі былі. Дзякуй Богу, усе паправіліся. Яшчэ старэйшых у нас не было і спадзяёмся, што ня будзе».
Інфармацыю агучылі 25 сакавіка падчас онлайн-прэс-канфэрэнцыі з удзелам міністра аховы здаровы Ўладзімера Караніка, намесьніка галоўнага лекара менскай інфэкцыйнай лякарні Алега Скрыпкі і прадстаўніком Міністэрства адукацыі Сяргеем Касьпяровічам.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ