Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія прыпыніла футбольны чэмпіянат. Застаюцца Беларусь і Нікарагуа


Матч паміж зборнымі Аўстраліі і Пэру на чэмпіянаце сьвету 2018 году
Матч паміж зборнымі Аўстраліі і Пэру на чэмпіянаце сьвету 2018 году

Галоўны чэмпіянат аўстралійскага футболу – А-Ліга – прыпынены прынамсі да 22 красавіка, паведаміла агенцтва Associated Press.

Кіраўнік футбольнай асацыяцыі Аўстраліі Джэймс Джонсан абвясьціў пра рашэньне сёньня. Ён патлумачыў, што ўведзеныя ўрадам абмежаваньні ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, робяць немагчымым працяг гульняў.

Учора, акрамя аўстралійскага чэмпіянату, гульні таксама прайшлі ў футбольных лігах М'янмы і Нікарагуа. Сёньняшнія гульні ў М'янме ўжо адкладзеныя. У Нікарагуа наступныя матчы заплянаваныя на 1 красавіка. Пра прыпыненьне чэмпіянатаў таксама не абвяшчалі Бурундзі і Туркмэністан. У Эўропе Беларусь засталася адзінай краінай, якая не спыніла нацыянальны футбольны чэмпіянат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG