Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпіяда ў Японіі можа адбыцца ў іншы тэрмін


Сіндза Абэ
Сіндза Абэ

Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ заявіў, што летнія Алімпійскія гульні 2020 года Токіё, магчыма, давядзецца адкласьці, калі спаборніцтвы ня змогуць адбыцца «ў поўным аб’ёме» праз пандэмію каранавірусу.

Абэ дапусьціў такое разьвіцьцё падзей у сваім выступе ў парлямэнце ў панядзелак, але выключыў магчымасьць поўнай адмены Гульняў, якія заплянаваныя на 24 ліпеня — 9 жніўня гэтага года.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Заява Абэ прагучала праз дзень пасьля таго, як Міжнародны алімпійскі камітэт абвясьціў, што будзе вывучаць сытуацыю бліжэйшыя некалькі тыдняў і абмяркуе неабходныя далейшыя крокі, уключаючы магчымы перанос Алімпіяды на некалькі тыдняў ці нават на год. МАК таксама адмаўляецца разглядаць магчымасьць поўнай адмены Гульняў.

МАК рэзка крытыкуюць вядомыя спартоўцы-алімпійцы за рашучую настроенасць правесьці спаборніцтвы ў Токіё ў запланаваныя тэрміны.

Па стане на нядзелю, у Японіі зарэгістравана больш за 1700 выпадкаў заражэньня COVID-19, у тым ліку больш за 700 выпадкаў з круізнага судна, якое ў лютым знаходзілася на карантыне ў раёне Токіё. Больш за 30 хворых памерлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG