Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вайсковых частках абмежавалі спатканьні з роднымі і звальненьні салдат. Але гэта «не карантын»


Ахіўнае ілюстрацыйнае фота. Вайсковая частка ў Печах
Ахіўнае ілюстрацыйнае фота. Вайсковая частка ў Печах

У Міністэрстве абароны кажуць, што хочуць захаваць у частках «бясьпечнае асяродзьдзе».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Як стала вядома Свабодзе зь некалькіх крыніц, абмежаваньні пачалі дзейнічаць на мінулых выходных і датычаць наведваньня частак роднымі вайскоўцаў, а таксама звальненьняў для салдат. Пра гэта Свабодзе паведамілі вайскоўцы з частак у розных месцах Беларусі.

Па словах вайскоўцаў, абмежаваньні ўведзеныя адмысловым загадам Міністэрства абароны. Пры гэтым часткі не закрываюцца цалкам. Афіцэры могуць выходзіць за іх межы, заняткі і вучэньні ня спынілі. Сытуацыю Свабодзе таксама пракамэнтавалі ў Міністэрстве абароны.

«Калі будуць прынятыя рашэньні пра ўвядзеньне карантыну альбо сур’ёзных абмежавальных захадаў, мы абвесьцім пра гэта дадаткова, — паведаміла прадстаўніца Міністэрства абароны Беларусі Натальля Гаўрусік. — Што датычыць наведваньня вайсковых частак роднымі вайскоўцаў альбо звальненьняў для салдат, то яны цяпер абмежаваныя.

Вайсковая частка сама па сабе зьяўляецца ізаляваным і бясьпечным месцам. Мы б хацелі захаваць гэтае, так скажам, бясьпечнае асяродзьдзе. Таму зьніжаем колькасьць кантактаў вайскоўцаў з вонкавым сьветам. У першую чаргу вайскоўцаў тэрміновай службы».

Па словах прадстаўніцы Мінабароны, такі рэжым нельга назваць карантынам. Абмежаваньні на кантакты вайсковых частак з вонкавым сьветам у Беларусі ўводзяцца пэрыядычна ў асобных абласьцях альбо ў частках. Рашэньне аб гэтым могуць прымаць іх камандзіры, кіруючыся эпідэміялагічным становішчам у кожным асобным рэгіёне і парадамі мэдыкаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG