Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск акрапілі сьвятой вадой з гелікоптэра. Каб не хварэлі


Менск
Менск

Сёньня ў праваслаўным храме-помніку ў гонар Усіх Сьвятых адбыўся малебен з малым чынам асьвячэньня вады. Пра гэта паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

Абрад быў выкананы ў тым ліку і з прычыны пандэміі.

У пропаведзі малебну мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павал сказаў:

«Заклікаю ўсіх паразважаць пра тое, як мы ставімся да падзеяў, якія адбываюцца. Паніка, выкліканая распаўсюдам каранавірусу, прытупляе розум. Вірус прынёс зьбянтэжанасьць у сэрцы людзей, але для сапраўдных вернікаў ён ня страшны. Хочацца пажадаць, каб Гасподзь умацаваў у нас веру, і дапамог годна пераадолець выпрабаваньне».

Пасьля заканчэньня службы настаяцель храму протаярэй Фёдар Поўны, зьвяртаючыся да вернікаў, сказаў, што здаўна абраз Божай Маці Дзяржаўны і крыж-машчавік абаранялі беларускую зямлю ад выпрабаваньняў.

З гэтымі праваслаўнымі сьвятынямі мітрапаліт Павал і іншыя сьвятары абляцелі горад на гелікоптэры. Зь яго яны акрапілі горад сьвятой вадой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG