Беларусь заняла першае месца на тэрыторыі былога СССР у росьце спажывецкіх цэнаў у лютым, а таксама па выніках двух месяцаў 2020 году, сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз апэратыўных дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.
За студзень-люты цэны ў краіне павялічыліся на 1,87%. У першай шасьцёрцы таксама Узбэкістан (1,4%), Азэрбайджан, Казахстан (па 1,3%), Армэнія і Кіргізстан (па 1,2%).
Далей ідуць Грузія, Таджыкістан (па 1%), Расея (0,7%), Малдова (0,6%), Латвія (0,5%), Літва (0,4%) і Эстонія (0,1%) .
Ва Ўкраіне цэны зьнізіліся на 0,1%. Традыцыйна няма дадзеных аб Туркмэністане. У самаабвешчаным Прыднястроўі інфляцыя за два месяцы склала 0,86%.
Беларускі ўрад разьлічвае, што па выніках 2020 году рост цэнаў не перавысіць 5%.