Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без Пракаповіча. У Беларусі ўвядуць у абарачэньне новыя купюры ў 20 і 50 рублёў

абноўлена

Былы старшыня Нацыянальнага банку Пётра Пракаповіч, 2008 год
Былы старшыня Нацыянальнага банку Пётра Пракаповіч, 2008 год

Нацыянальны банк Беларусі прыняў пастанову аб выпуску ў абарачэньне банкнотаў у 20 і 50 рублёў.

Паводле Нацбанку, старыя застануцца законным платным сродкам, а новыя зьявяцца ў абарачэньні ўжо ад 23 сакавіка. У той жа дзень Нацыянальны банк абяцае апублікаваць выявы новых купюраў.

Абноўлена. Зьявіліся выявы новых купюраў.

Параўнаць >>

Рашэньне анансавалі яшчэ мінулай восеньню і тлумачылі тым, што папяровыя грошы малых і сярэдніх наміналаў маюць невялікі тэрмін службы, з часам псуюцца. Адпаведна выпуск новых купюраў не прывядзе да росту грашовай масы.

Летась у абарачэньне ўжо выпускалі абноўленыя купюры ў 5 і 10 рублёў. Адрозьненьні ад старых былі нязначныя: прыбралі подпіс былога старшыні Нацыянальнага банку Пятра Пракаповіча (ён быў на пасадзе да 2011 году), зьмянілі некаторыя абарончыя элемэнты, нязначна зьмянілі выявы будынкаў.

Новыя купюры ў 50 рублёў чакае яшчэ і выпраўленьне правапісу. Яны друкаваліся ў 2009 годзе, калі ў афіцыйным правапісе намінал пісаўся «пяцьдзесят». Але правапіс зьмянілі ў 2010 годзе на «пяцьдзясят», а купюры выпусьцілі ў абарачэньне толькі ў 2016-м — з памылкай. На новых 50 рублях напісаньне зьменяць. Абновяцца і выявы, і ступені абароны.

Новыя купюры ў 20 і 50 рублёў, як і ранейшыя абноўленыя ў 5 і 10 рублёў, будуць друкаваць на расейскім прадпрыемстве «Гознак», хоць старыя друкавалі ў Вялікай Брытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG