Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС паведаміла, якой колькасьці беларусаў дапамагло вярнуцца на радзіму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле Міністэрства замежных справаў, пасьля закрыцьця межаў дыпляматы спрыялі вяртаньню ў Беларусь 1700 чалавек. Гэтая лічба ня ўлічвае зваротаў у амбасады Беларусі ў Расеі і Ўкраіне.

Цягам 18 сакавіка ў Беларусь зь Літвы вярнуліся больш за 400 беларускіх дзяцей, якія праходзілі рэабілітацыю ў санаторыі «Друскінінкай», і дарослых, якія іх суправаджалі.

На кантролі знаходзяцца 136 дзяцей і суправаджальнікаў з санаторыю ў латвійскай Юрмале.

Вядома, што «Белавія» не адмяняе прамых рэйсаў з і ў краіны Эўразьвязу ў кірунках на Парыж, Бэрлін, Мюнхэн, Гановэр, Прагу, Будапэшт ды іншых. Ад 29 сакавіка «Белавія» плянуе запусьціць рэйс Менск — Вена. Названымі рэйсамі маюць права карыстацца і расейскія грамадзяне.

Да 31 сакавіка «Белавія» будзе працягваць выконваць рэйсы ў Эгіпет, для выезду з краіны беларускіх грамадзян. На момант публікацыі ў Эгіпце знаходзіцца 1100 беларусаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG