Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра «поле чудзес» сярод каранавірусу


Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра парады Аляксандра Лукашэнкі, як перамагчы каранавірус: «Трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць!»

Грышка:
Нашто купляць пігулачкі
Ў аптэках розных вам?

Саўка:
Ня трацьце вашы дзенежкі
На эту дрэбедзень!

Грышка:
Усе хваробы вашыя
Палекуюцца там.

Саўка:
Усе балезьні вашыя
Ішчэзнуць быстра гдзе?

Грышка:
Ня горы, не лагчыны і ня лес,
Не акіян без дна і берагоў,

Саўка:
А поле, поле, поле, поле чудзес,
А поле, поле, поле, поле чудзес.
Поле чудзес
У стране дуракоў.

Грышка:
Пах угнаеньняў лекавы
Нос заказыча вам.

Саўка:
На трактары паедзеце
Па сьвежай баразьдзе.

Грышка:
І хутка вы адчуеце,
Што ачунялі там.

Саўка:
Пачуствуеце быстранька
Сябе здаровым гдзе?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG