Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Каталёніі заразіўся COVID-19 і самаізаляваўся


Прэзыдэнт Каталёніі Кім Тора, архіўнае фота
Прэзыдэнт Каталёніі Кім Тора, архіўнае фота

Кіраўнік рэгіянальнага ўраду Каталёніі, што ў складзе Гішпаніі, прэзыдэнт Кім Тора абвясьціў 16 сакавіка, што атрымаў станоўчы тэст на COVID-19. Днём раней новы каранавірус выявілі ў намесьніка старшыні каталянскага ўраду.

Цяпер 57-гадовы Кім Тора, як і намесьнік старшыні ўраду, працуе з дому ў самаізаляцыі, пачувае сябе нармальна.

У Каталёніі, як і ў астатняй Гішпаніі, у сувязі з пандэміяй COVID-19, абвешчанае надзвычайнае становішча, закрытыя забаўляльныя ўстановы і забароненыя масавыя сходы.

15 сакавіка COVID-19 выявілі ў жонкі прэм’ер-міністра Гішпаніі. Яна і ейны муж цяпер пачуваюць сябе добра, застаюцца ў рэзыдэнцыі ў Мадрыдзе. Вірус выявілі таксама ў двух міністраў (роўнасьці і рэгіянальных справаў), у астатняга гішпанскага ўраду тэсты адмоўныя.

Гішпанія — трэцяя пасьля Швайцарыі і Нарвэгіі паводле колькасьці інфікаваных новым каранавірусам на душу насельніцтва, чацьвёртая пасьля Кітаю, Італіі і Ірану паводле абсалютнай колькасьці выпадкаў і сьмерцяў ад COVID-19. Па стане на раніцу 17 сакавіка ў Гішпаніі зафіксавалі амаль 10 тысяч выпадкаў і 342 сьмерці ад новага каранавірусу, выпісалі здаровымі 530 чалавек, у цяжкім стане застаюцца 272 пацыенты.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG