Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус у сьвеце. За апошнія суткі ў Гішпаніі захварэлі амаль 2000 і памерлі каля 100 чалавек


 man wears a protective face mask as he walks past Banco de Espana (Bank of Spain), amidst concerns over coronavirus outbreak, in Barcelona, Spain March 14, 2020.
man wears a protective face mask as he walks past Banco de Espana (Bank of Spain), amidst concerns over coronavirus outbreak, in Barcelona, Spain March 14, 2020.

Амаль 100 чалавек за мінулыя содні сталі ахвярамі каранавіруснай інфэкцыі ў Гішпаніі. Такія апошнія афіцыйныя зьвесткі. Агульная колькасьць памерлых у Гішпаніі набліжаецца да 300, усяго захварэлі больш за 7 тысяч 700 чалавек, за апошнія суткі дадалося каля 2000 інфікаваных. Вірус выяўлены ў жонкі прэм’ера Гішпаніі Пэдра Санчэса і ў двух міністраў.

Гішпанія — другая пасьля Італіі эўрапейская краіна паводле ліку заражаных і памерлых. Ад сёньняшняга дня і захады ў барацьбе з каранавірусам у гэтай краіне падобныя да ўжытых у Італіі — людзі могуць пакідаць дамы толькі ў выпадку неабходнасьці, закрытая большасьць крамаў і грамадзкіх прастораў.

Працягвае расьці колькасьць інфікаваных і ў іншых краінах Эўропы. Усё больш зь іх закрываюць мяжы — поўнасьцю або часткова, уводзяць абмежаваньні на працу крамаў, установаў, школ.

Першы выпадак каранавіруснай інфэкцыі ў нядзелю зафіксаваны ва Ўзбэкістане. У Казахстане, дзе першыя хворыя зьявіліся некалькі дзён таму, улады ўвялі надзвычайнае становішча і закрылі межы.

У Францыі ад панядзелка таксама будуць зачыненыя грамадзкія прасторы. Аднак улады ўсё ж вырашылі правесьці ў нядзелю першы тур муніцыпальных выбараў. А ў Брытаніі мясцовыя выбары перанесьлі. Як паведамляюць СМІ, улады гэтай краіны плянуюць зьвярнуцца да пажылых людзей, для якіх каранавірус асабліва небясьпечны, з заклікам у найбліжэйшыя месяцы жыць у самаізаляцыі.

Агульная колькасьць выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі, якая ўпершыню была зафіксаваная ў Кітаі летась у сьнежні, у сьвеце ўдзень 15 сакавіка перавысіла 165 тысяч. Памерлі больш за 6 тысяч чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG