Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя патлумачыла, чаму Беларусь не закрывае межы


Мяжа Беларусі і Расеі. Ілюстрацыйнае фота.
Мяжа Беларусі і Расеі. Ілюстрацыйнае фота.

У афіцыйным паведамленьні гаворыцца пра тое, што 7 з 8 прывазных выпадкаў каранавірусу, зафіксаваных у Беларусі, належаць да грамадзян краіны, якія вярнуліся з-за мяжы.

У нядзелю 15 сакавіка Міністэрства аховы здароўя распаўсюдзіла публікацыю з адказамі на шэраг частых пытаньняў. Сярод іх знаходзіцца тлумачэньне адмовы ад поўнага закрыцьця межаў.

«Ні адна дзяржава сьвету, якая ўжыла дадзеную меру, не забараніла ўезд сваім грамадзянам, — гаворыцца ў паведамленьні Мінаховыздароўя. — Таму што гэта немагчыма тэхнічна і няправільна маральна-этычна. Усе, напэўна, забыліся, што ў дадзены момант з 8 завозных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў нашай краіне, 7 было выяўлена менавіта ў беларускіх грамадзян, якія вярнуліся на радзіму з-за мяжы. Ці мы гатовыя адмовіцца ад нашай моладзі, якая вучыцца за мяжой і іншых суайчыньнікаў і не пусьціць іх дадому?».

Нагадаем, што на дадзены момант амаль усе суседзі Беларусі закрылі свае межы. Адкрытай застаецца толькі мяжа Беларусі з Расеяй. Таксама ў Беларусь замежнікі і грамадзяне краіны могуць трапіць праз нацыянальны аэрапорт. У ім арганізаваныя працэдуры паглыбленага кантролю.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG