Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва аднаўляе памежны кантроль на межах з Польшчай і Латвіяй


Літоўска-польскі памежны пераход. Ілюстрацыйнае фота
Літоўска-польскі памежны пераход. Ілюстрацыйнае фота

Літва аднаўляе праверку ўнутраных межаў Эўрапейскага зьвязу з Польшчай і Латвіяй сёньня, 14 сакавіка, у 18 гадзін па літоўскім часе, заявіла міністарка унутраных спраў Рыта Тамашунюнэ,паведамляе партал Delfi.lt.

Рух паміж Літвой і Польшчай будзе магчымы толькі праз адзін памежны пераход — Калварыйскі.

Разам з тым міністарка адзначае, што рашэньне аб закрыцьці межаў або аб абмежаваньні руху грамадзян не было прынятае. Рашэньне аб закрыцьці мяжы ўрад абвесьціць асобна.

Усім літоўцам, якія вернуцца з-за мяжы, трэба будзе правесьці 14 дзён у самаізаляцыі.

Усяго ў Літве зафіксавана сем выпадкаў заражэньня каранавірусам. Пра апошні — у студэнта з гораду Крэтынга, які на гэтым тыдні прыляцеў з Даніі, — Міністэрства аховы здароўя паведаміла ў суботу, 14 сакавіка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG