Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: закрываюць межы, крамы, рэстараны. Што робіцца ў суседзяў Беларусі 14 сакавіка


Прага, Карлаў мост, 13 сакавіка 2020
Прага, Карлаў мост, 13 сакавіка 2020

У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу расьце. Суседнія зь Беларусьсю краіны ўжо абвясьцілі надзвычайнае становішча, закрылі межы і пасажырскія авіязносіны.

Польшча

  • Колькасьць выпадкаў — 81
  • 2 чалавекі памерла
  • У краіне абвешчаная сытуацыя эпідэмічнай пагрозы
  • Ад нядзелі на 10 дзён закрываюцца межы, спыняюцца міжнародныя паветраныя і чыгуначныя зносіны
  • Зачыняюцца гандлёвыя цэнтры, працуюць толькі прадуктовыя крамы і аптэкі
  • Зачыненыя ўстановы культуры — кіно, тэатры, філярмоніі і музэі
  • Адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы, забараняюцца сходы з удзелам больш чым 50 чалавек, у тым ліку і багаслужбы
  • Ад панядзелка 16 сакавіка зачыняцца ўсе навучальныя ўстановы — ад дзіцячых садкоў да ўнівэрсытэтаў

Латвія

  • Колькасьць выпадкаў — 26
  • Урад увёў на месяц надзвычайнае становішча
  • Да 14 красавіка закрытыя ўсе навучальныя ўстановы
  • На 4 тыдні адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы з удзелам больш чым 200 чалавек
  • МЗС рэкамэндуе грамадзянам не выяжджаць за межы краіны

Літва

  • Колькасьць выпадкаў — 7
  • Па ўсёй краіне абвешчана надзвычайнае становішча
  • На два тыдні спыненая дзейнасьць усіх усіх навучальных, культурных, спартовых і забаўляльных установаў
  • МЗС раіць грамадзянам Літвы адмовіцца ад усіх паездак за мяжу
  • Да 27 сакавіка адменены ўсе мерапрыемствы ў закрытых памяшканьнях, а на адкрытым паветры — з удзелам больш чым 100 чалавек
  • У грамадзкім транспарце кіроўцы перасталі прадаваць аднаразовыя білеты, у гарадах адмененыя начныя маршруты

Украіна

  • Колькасьць выпадкаў — 3
  • 1 пацыентка памерла
  • Ад панядзелка на два тыдні забаронены ўезд замежным грамадзянам
  • Ад аўторка на два тыдні будуць спыненыя міжнародныя пасажырскія авіязносіны
  • У краіне абвешчаны карантын ад 12 сакавіка да 3 красавіка:
  • Забаронена наведаньне вучнямі навучальных установаў
  • Забаронена правядзеньне масавых мерапрыемстваў з удзелам больш за 200 чалавек ( у Кіеве — 60 чалавек)

Расея

  • Колькасьць выпадкаў — 45
  • У Маскве, Пецярбургу, Маскоўскай, Ліпецкай, Курскай, Ульлянаўскай абласьцях, Краснадарскім краі і ў Карэліі абвешчаны асаблівы рэжым павышанай гатовасьці
  • Дэпутатам Савету фэдэрацыі забаронена выяжджаць за межы Расеі
  • У Маскве ад панядзелка ў школах уведзены свабодны рэжым наведваньня
  • У Маскве на месяц увялі забароны на масавыя мерапрыемствы (больш за 5 000 чалавек)

Чэхія

  • Колькасьць выпадкаў — 150
  • У краіне на месяц абвешчана надзвычайнае становішча
  • Ад суботы на 10 дзён закрыты ўсе рэстараны і крамы за выключэньнем прадуктовых, аптэк і крам на аўтазапраўках
  • Уведзены кантроль на мяжы зь Нямеччынай і Аўстрыяй
  • Ад панядзелка будзе забаронены ўезд замежнікаў у Чэхію і выезд грамадзянаў Чэхіі за мяжу
  • Закрыты школы
  • Забароненыя мерапрыемствы з колькасьцю ўдзельнікаў больш за 30
  • Ад 20.00 да 6.00 будуць зачыненыя рэстараны
  • Цалкам закрытыя спартовыя аб’екты, фітнэс-залы, басэйны, салярыі, саўны, музычныя клюбы, бібліятэкі і галерэі

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG