Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна закрывае мяжу зь Беларусьсю


Украінскі іміграцыйны супрацоўнік у масцы на мяжы. Ілюстрацыйнае фота
Украінскі іміграцыйны супрацоўнік у масцы на мяжы. Ілюстрацыйнае фота

Украіна з панядзелка, 16 сакавіка, закрывае межы зь Беларусьсю. Абмежаваньне не закране грамадзянаў Украіны, якія вяртаюцца дадому. Пра гэта парталу TUT. BY паведамілі ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску.

«Межы закрываюцца з панядзелка. Гэта ня тычыцца грузавых зносінаў. Таксама ў сувязі з пандэміяй каранавірусу прыём грамадзянаў у амбасадзе Ўкраіны ў Беларусі спынены да 20 сакавіка 2020 году», — паведаміў прэс-сакратар амбасады Павал Траян.

З 16 сакавіка іншаземцаў і асобаў без грамадзянства ня будуць прапускаць праз мяжу, у тым ліку і ў межах транзытнага праезду.

Рэжым выезду іншаземцаў і асобаў без грамадзянства з тэрыторыі Ўкраіны застаецца бязь зьменаў.

Раней улады Украіны прынялі рашэнне закрыць дзяржаўныя мяжы на два тыдні з эўрапейскімі краінамі для замежных грамадзян.

Ва Ўкраіне афіцыйна зарэгістравалі тры выпадкі каранавірусу. З 12 сакавіка ў краіне ўвялі карантын: закрываюць навучальныя ўстановы, забаранілі масавыя захады.

Ва Ўкраіне 13 сакавіка ад COVID-19 памерла 71-гадовая жанчына.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG