Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: расейская мова стала абавязковай у школах СССР


Урок эрзянскай мовы ў Мардовіі, Расейская Фэдэрацыя, ілюстрацыйнае фота
Урок эрзянскай мовы ў Мардовіі, Расейская Фэдэрацыя, ілюстрацыйнае фота

Падзеі 13 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 сакавіка 1938 году — расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.

Таксама ў гэты дзень

1869 — хімік Дзьмітры Мендзялееў скончыў складаньне сваёй Пэрыядычнай табліцы.​

1881 — расейскі імпэратар Аляксандр II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам, ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім.

Забіты расейскі імпэратар Аляксандар ІІ
Забіты расейскі імпэратар Аляксандар ІІ

​1938 — Аўстрыя далучаная да нацысцкай Нямеччыны.

1989 — ангельскі навуковец Цім Бернерс-Лі і ягоныя калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе па ядзерных дасьледаваньняў, перадалі кіраўніцтву Рады працу «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы прасторы WWW.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.

У гэты дзень нарадзіліся

1848 — Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.

1934 — Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.

1936 — Майкл Дэвіс, брытанскі каталіцкі навуковец і публіцыст.

1949 — Анатоль Тозік, беларускі дзяржаўны дзеяч і дыплямат.

1954 — Сяргей Сідорскі, былы прэм’ер-міністар Беларусі.

1965 — Юрась Пацюпа, беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.

У гэты дзень памерлі

1919 — Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, настаўнік першай беларускай школы ў Горадні.

1920 — Андрэй Сьнітка беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.

1943 — Васіль Захарка, грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1928–1943).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG