Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія ўлады не зарэгістравалі «Несьмяротны полк» трэці раз запар


Несанкцыянаваная акцыя «Несьмяротны полк» у Віцебску, 2019 год
Несанкцыянаваная акцыя «Несьмяротны полк» у Віцебску, 2019 год

Менскія ўлады зноў адмовіліся зарэгістраваць грамадзкае аб’яднаньне «Несьмяротны полк», аналягічнае расейскаму праўладнаму руху.

Дакумэнты на рэгістрацыю былі пададзеныя ў галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму ў студзені, а ў сакавіку прыйшла адмова.

Гэта ўжо трэцяя спроба легалізаваць «Несьмяротны полк» у Менску. Летась актывісты нават напісалі ліст да Аляксандра Лукашэнкі, аднак зварот у ягоную адміністрацыю не дапамог, гаворыцца ў заяве актывістаў на сайце аргкамітэту.

У сувязі з гэтым левыя грамадзкія аб’яднаньні, якія ўтварылі Каардынацыйную раду «Адзінства», выступілі з заявай супраць «неабгрунтаванага перасьледу з боку Міністэрства юстыцыі»:

  • Мы асуджаем супрацьдзеяньне беларускіх уладаў міжнароднай патрыятычнай акцыі Памяці пераможцаў фашызму.
  • Мы падтрымліваем намер заснавальнікаў ГА «Несьмяротны полк» прадоўжыць барацьбу за рэгістрацыю свайго грамадзкага аб’яднаньня.
  • Мы падтрымліваем актывістаў, якія плянуюць арганізаваць 9 траўня ў Менску і іншых гарадах Беларусі шэсьці «Несьмяротнага палка» і годна адзначыць 75-ю гадавіну з дня Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне.

Актывісты прарасейскай арганізацыі зьбіраюцца напісаць скаргу ў Міністэрства юстыцыі.

У 2019 годзе, менавіта спасылаючыся на адсутнасьць легальнага статусу ініцыятывы, Менскі гарвыканкам не дазволіў ёй шэсьця праспэктам Незалежнасьці на 9 траўня.

Падобныя акцыі масава ладзяцца ў Расеі, адкуль і пазычылі ідэю стварэньня ў Менску арганізацыі «Несьмяротны полк».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG