У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу абмяжоўваецца дзясяткамі ці нават адзінкамі хворых. Аднак некаторыя суседнія зь Беларусьсю краіны абвясьцілі пра адмысловыя захады, каб абмежаваць пашырэньне вірусу.
Польшча
- Колькасьць выпадкаў — 20
- Уведзены санітарны кантроль на ўсіх межах
- Адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы
- Матчы футбольнага чэмпіянату праходзяць пры пустых трыбунах
- Ад панядзелка 16 сакавіка зачыняцца ўсе навучальныя ўстановы — ад дзіцячых садкоў да ўнівэрсытэтаў
- Ад чацьвярга 12 сакавіка зачыняцца ўстановы культуры — кіно, тэатры, філярмоніі і музэі
- Каталіцкая царква раіць старым людзям не хадзіць на імшу ў касьцёл, а глядзець і слухаць тэле- і радыётрансьляцыі
Латвія
- Колькасьць выпадкаў — 10
- МЗС не рэкамэндуе наведваць 21 краіну сьвету
- Строгія захады бясьпекі ў дачыненьні да людзей, якія прылятаюць зь «небясьпечных» краін. Да Італіі, Кітаю, Японіі, Сынгапуру, Паўднёвай Карэі і Ірану ў сьпіс такіх краін дадалі Нямеччыну, Аўстрыю, Швайцарыю, Гішпанію і Францыю
Літва
- Колькасьць выпадкаў — 3
- Мясцовым органам самакіраваньня загадана абвясьціць эпідэмію грыпу — што, паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, дапаможа запабегчы пашырэньню інфэкцыі
- Каталіцкая царква раіць вернікам не цалаваць крыжы ў касьцёлах
Украіна
- Колькасьць выпадкаў — 1
- МЗС рэкамэндуе ўстрымацца ад наведаньня краінаў, найбольш закранутых каранавірусам
- У Кіеве закрываюцца навучальныя ўстановы і забясьпечваецца дыстанцыйнае навучаньне, а таксама адмяняюцца ўсе масавыя культурныя мерапрыемствы
Расея
- Колькасьць выпадкаў — 20
- У Маскве на месяц увялі забароны на масавыя мерапрыемствы (больш за 5 000 чалавек)
Чэхія
- Колькасьць выпадкаў — 64
- Закрыты школы
- Забароненыя мерапрыемствы з колькасьцю ўдзельнікаў больш за 100 Уведзены 14-дзённы карантын для ўсіх, хто вяртаецца з Італіі
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ