Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Гуцэрыева паставіць у сакавіку ў Беларусь 400 тысяч тонаў нафты. І гэта ня ўсё


Мазырскі НПЗ
Мазырскі НПЗ

Група кампаній расейскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева «Сафмар» плянуе паставіць у сакавіку ў Беларусь 400 тысяч тонаў нафты, зь якіх 300 тысяч пойдзе трубаправодным транспартам, паведаміла агенцтве ТАСС крыніца, знаёмая з плянамі кампаніі.

Нафту на беларускія НПЗ з сакавіку, акрамя групы «Сафмар», пачнуць пастаўляць пяць новых расейскіх пастаўшчыкоў. Афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін паведаміў сёньня, што расейскія кампаніі аформілі маршрутныя даручэньні на прапампоўку ў сакавіку 208 тысяч тон нафты ў Беларусь. Пры гэтым заявак пададзена на аб’ём амаль у 2 разы больш.

Акрамя таго, нафту ў сакавіку паставіць у Беларусь азэрбайджанская кампанія Socar. Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэсавы сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

Пастаўкі расейскай нафты на беларускія НПЗ былі спыненыя з 1 студзеня, бо Масква і Менск не заключылі пагадненьне аб умовах паставак на гэты год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG