Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя: першы пацыент з каранавірусам выздаравеў


У студэнта з Ірану, якому быў пастаўлены дыягназ COVID-19, атрыманы першы адмоўны вынік на наяўнасьць РНК каранавірусу. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

«З радасьцю паведамляем, што ў студэнта з Ірану атрыманы першы адмоўны вынік на наяўнасьць РНК каранавіруса. Нагадваем — менавіта ён быў першым пацыентам у Рэспубліцы Беларусь, у якога было дыягнаставана гэта захворваньне. На сёньняшні момант пацыент адчувае сябе здавальняюча», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

«Згодна з дзеючымі ў сьвеце падыходам да лячэньня пацыентаў з каранавірусной інфэкцыяй, — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы, — яны могуць быць выпісаныя пасьля 14 дзён з моманту ўстанаўленьня дыягназу і пасьля 2-х адмоўных лябараторных тэстаў. Выпіска пацыента заплянаваная на канец наступнага тыдня. Так што навучаньне ў беларускім унівэрсытэце гэты студэнт пачне трохі пазьней сваіх аднакурсьнікаў».

У паведамленьні нагадваецца, што гэтае ж правіла тычыцца і аднагрупнікаў іранскага студэнта і пэдагогаў — «кантактаў першага ўзроўню». За імі, на сёньняшні дзень, працягваецца мэдычны нагляд, усе яны адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных і лябараторных прыкмет інфэкцыі ня выяўлена. Яны змогуць прыступіць да заняткаў і працы пасьля заканчэньня 14-дзённых карантынных мерапрыемстваў. Усе кантакты «першага ўзроўню» таксама будуць знаходзіцца ў шпіталі да канца тэрміну карантыну.

У паведамленьні прэсавай службы Міністэрства аховы здароўя сьцьвярджаецца, што ўсе шэсьць пацыентаў з лябараторна пацьверджаным дыягназам — каранавірусная інфэкцыя, адчуваюць сябе здавальняюча: прыкмет хваробы няма, тэмпэратура цела нармальная. Працягваецца іх рэгулярнае клінічнае і лябараторнае абсьледаваньне. Пасьля заканчэньня 14-дзённага карантыну і 2-х адмоўных вынікаў тэставаньня яны таксама могуць быць выпісаныя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG