У Нідэрляндах пачынаецца суд у крымінальнай справе аб гібелі над Данбасам самалёта “Боінг-777” Малайзійскіх авіялініяў. Самалёт Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс МН17 Амстэрдам - Куала-Лумпур, быў зьбіты ў небе над Данецкай вобласьцю 17 ліпеня 2014 году. Усе 298 чалавек на борце загінулі. Сярод абвінавачаных - трое расейцаў, а таксама грамадзянін Украіны.