Міністэрства замежных справаў зьвярнула ўвагу беларускіх турыстаў на ўвод у пэўных краінах абмежаваньняў з прычыны пашырэньня каранавірусу
На 6 сакавіка абмежаваньні рознай ступені ўвялі ў Аўстраліі, Бахрэйне, Віетнаме, Грузіі, Ізраілі, Індыі, Інданэзіі, Іраку, Кувэйце, Кіргізстане, Маўрыкіі, Малайзіі, Мальдывах, Манголіі, Мʼянме, Новай Зэляндыі, Палаў, Папуа – Новай Гвінэі, Рэспубліцы Карэя, Саудаўскай Арабіі, КНДР, Сынгапуры, ЗША, Туркмэністане, Турцыі, Філіпінах, Японіі, Ярданіі.
У кожнай краіне дзейнічаюць розныя абмежаваньні. Таму пры наведваньні гэтых краін варта зьвяртацца ў іх амбасады і консульствы, раіць МЗС Беларусі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ