Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя прэм’ера Нэтаньягу лідаруе на выбарах у Ізраілі


Біньямін Нэтаньягу і ягоная жонка Сара сьвяткуюць вынікі выбараў у штаб-кватэры партыі «Лікуд» у Тэль-Авіве, 3 сакавіка 2020
Біньямін Нэтаньягу і ягоная жонка Сара сьвяткуюць вынікі выбараў у штаб-кватэры партыі «Лікуд» у Тэль-Авіве, 3 сакавіка 2020

Правая партыя «Лікуд» на чале зь дзейным прэм’ер-міністрам Біньямінам Нэтаньягу дамагаецца посьпеху на парлямэнцкіх выбарах у Ізраілі. Зьвесткі з участкаў для галасаваньня паказваюць, што пазыцыі «Лікуд» працягваюць ўмацоўвацца.

Каб сфармаваць урад, трэба мець 61 месца ў 120-мясцовым Кнэсэце. Тры апытаньні на выхадах з выбарчых участкаў паказваюць, што «Лікуд» разам з партыямі-хаўрусьніцамі можа набраць 60 месцаў. Падлік галасоў завершаны, але працягваюцца праверкі, таму вынікі выбараў будуць абвешчаныя пазьней.

Увечары 2 сакавіка прамежкавыя падлікі паказвалі, што партыя Нэтаньягу можа разьлічваць на 37 месцаў у парлямэнце. Яе асноўны супернік, цэнтрысцкая партыя на чале з былым начальнікам Генэральнага штабу Бэні Ганцам, таксама папярэдне, можа разьлічваць на 33 крэслы ў Кнэсеце. Апытаньні прагназуюць гэтай партыі і яе саюзьнікам 54 месцы. Трэцяя на выбарах — правая партыя Авігдора Лібэрмана «Наш дом Ізраіль», апытаньні на выхадзе з выбарчых участкаў прадказваюць ёй 6 месцаў.

Паводле ізраільскай прэсы, яўка на гэтых выбарах была значна вышэйшая, чым на папярэдніх двух галасаваньнях — 9 красавіка і 17 верасьня 2019 году — пасьля якіх не ўдалося сфармаваць новы урад.

У лістападзе​ 2019 году Нэтаньягу прадʼявілі тры крымінальныя абвінавачваньні. ​Паводле абвінавачваньня Нэтаньягу аказваў у 2012-2017 гадаў паслугі прадпрымальніку Шаулю Аловічу, уладальніку кантрольнага пакету інтэрнэт-правайдэра Безэк. Кошт паслугаў вымяраецца 300 мільёнамі даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG