Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі прэм'ер перамог на праймэрыз. Гэта першы крок, каб застацца на волі


Біньямін Нэтаньягу
Біньямін Нэтаньягу

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу перамог на праймэрыз сваёй партыі. Ён набраў 72,5% галасоў. Такім чынам, менавіта Нэтаньягу будзе ўзначальваць партыю «Лікуд» на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. Яны пройдуць 2 сакавіка.

У сьнежні парлямэнт Ізраілю абвясьціў пра самароспуск пасьля таго, як усе спробы сфармаваць урад праваліліся. У партыі Нэтаньягу ў Кнэсэце было 32 месцы, а ў іх канкурэнтаў «Кахоль-Лаван» — 33.

Нэтаньягу ўзначальвае «Лікуд» ад 2006 году, а пасаду прэмʼера займае ад 2009-га. У лістападзе яму выставілі абвінавачваньні ў трох крымінальных справах. Паводле вэрсіі сьледчых, Нэтаньягу даваў прывілеі тэлеканалам у абмен на станоўчыя навіны пра сябе і атрымліваў падарункі ад бізнэсоўцаў у абмен на нейкую дапамогу. Нэтаньягу абвінавачваньні абвяргае і лічыць, што іх мэта — скінуць яго з пасады кіраўніка ўраду.

Унутраныя выбары мелі вырашальнае значэньне для прэм’ер-міністра. Гэта неабходны крок перад чарговымі парлямэнцкімі выбарамі, трэцімі менш як за год, дзе ён павінен атрымаць пераканаўчую перамогу, калі хоча забясьпечыць сабе парлямэнцкую недатыкальнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG