Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дырыгент Сьпівакоў параіў ад каранавірусу слухаць музыку Моцарта 


Уладзімір Сьпівакоў
Уладзімір Сьпівакоў

Расейскі дырыгент Уладзімір Сьпівакоў рэкамендуе для прафіляктыкі каранавірусу ды іншых інфэкцыйных захворваньняў слухаць музыку Моцарта ды італьянскую опэру.

«Калі Моцарт каровам дапамагае, то чалавеку тым больш дапаможа», — пажартаваў ён на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, адказваючы на пытаньне агенцтва «Інтэрфакс» пра тое, ці можа клясычная музыка павысіць імунітэт.

На ягоную думку, для «прафіляктыкі» таксама добра падыходзяць італьянская опэрная клясыка, а вось, напрыклад, музыка Вагнэра не рэкамэндуецца.

«Дакладна ня ён. Нядаўна вымушаны быў адмовіцца ад прапановы дырыгаваць Вагнэра. Я не адчуваю магчымасьці наблізіцца да ягонага генія», — працягнуў Сьпівакоў.

Ён патлумачыў, што фізычны ўплыў на чалавечы арганізм зьвязаны зь сілай гукавой вібрацыі.

«Гук — гэта фізычная зьява. Чым чысьцейшы тон, тым большы абэртон — ёсьць магчымасьць пасылу гуку далей», — удакладніў музыка.

Уладзімір Сьпівакоў будзе выступаць у Беларусі 3-6 сакавіка ў рамках міжнароднага фэстывалю свайго імя, які ладзіцца раз на два гады на пляцоўках Менску.

«Выдатна, што ёсьць гэтая традыцыя. Не разумеюць, чым лячыць каранавірус. Лячыць трэба мастацтвам», — падсумаваў Сьпівакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG