У Ізраілі ў панядзелак пачалося галасаваньне на трэціх за апошнія 11 месяцаў выбарах у краіне, мэта якіх вырашыць, ці застанецца ва ўладзе шматгадовы прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу.
Пасьля папярэдніх выбараў ніводзін з пераможцаў ня змог сфарміраваць урад.
Асноўная барацьба на выбарах разгортваецца паміж партыяй Нэтаньягу «Лікуд» і апазыцыйнай «Кахоль-Лаван» былога вайсковага камандуючага Бэні Ганца.
Пасьля выбараў прэзыдэнт краіны Рыўлін павінен вызначыць, хто атрымае мандат на фарміраваньне ўрада.