Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, які аднаразовы плястыкавы посуд забароняць у Беларусі з 2021 году


Ілюстрацыйнае фота, ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота, ©Shutterstock

28 лютага Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) Беларусі апублікавала пералік аднаразовага плястыкавага посуду, выкарыстаньне і продаж якога ў аб’ектах грамадзкага харчаваньня забароняць з 1 студзеня 2021 году.

Адпаведную пастанову МАРГ прыняло 19 лютага 2020 году ў межах комплексу захадаў дзеля адмовы ад плястыкавай упакоўкі, замены яе на папяровую ды іншыя віды экалягічнай ўпакоўкі.

З 1 студзеня 2021 году будзе забаронена выкарыстоўваць і прадаваць у аб’ектах грамадзкага харчаваньня наступны аднаразовы плястыкавы посуд:

  • палачкі для разьмешваньня напояў;
  • кубачкі;
  • талеркі;
  • трубачкі (саломінкі) для напояў;
  • упакоўку для прадукцыі грамадзкага харчаваньня і харчовых прадуктаў (кантэйнэры, латкі, скрынкі, ланч-боксы, корэксы, слоікі, бутэлькі), за выключэньнем упакоўкі для кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў.

Забарона ня тычыцца вырабаў і прадметаў з паперы і кардону, дрэва і іншых матэрыялаў прыроднага паходжаньня, а таксама з камбінаваных матэрыялаў.

У студзені 2020 году пастановай Савету міністраў Беларусі № 7 зацьверджаны плян захадаў для паэтапнага зьніжэньня выкарыстаньня палімэрнай упакоўкі ў Беларусі з заменай яе на экалягічна бясьпечную.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG