Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіталь для лячэньня пацыентаў з каранавірусам, уладкаваны ў школьнай спартовай залі ў Бішкеку, Кіргізстан
Шпіталь для лячэньня пацыентаў з каранавірусам, уладкаваны ў школьнай спартовай залі ў Бішкеку, Кіргізстан

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

абноўлена

Карысныя парады

19:33 3.4.2020

Хранічна не хапае масак: як дапамагчы дактарам?

Дактары і мэдсёстры расказваюць, што ад безвыходнасьці паўторна выкарыстоўваюць аднаразовыя прадметы. Брак масак і спэцыяльнага адзеньня падчас пандэміі ставіць пад пагрозу жыцьцё лекараў.

Хранічна не хапае масак: як дапамагчы дактарам?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:52 0:00

19:35 3.4.2020

За суткі ў Віцебску ад пнэўманіі памерлі дзьве жанчыны, адна зь іх мэдсястра

За суткі ў Віцебску выявілі чатыры новыя выпадкі інфэкцыі ў пацыентаў, якія ўжо былі на лячэньні. Два чалавекі памерлі ад пнэўманіі, паведаміў намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Мікалай Касьпіровіч, піша газэта «Віцьбічы»

Першы выпадак — жанчына, старэйшая за 70 гадоў, з хранічнымі паталёгіямі. Яе тэст на каранавірус яшчэ пераправяраюць. Другі — мэдычная работніца, у якой была двухбаковая пнэўманія вірусна-бактэрыйнага генэзу. Пацьверджаных вынікаў яе тэсту на каранавірус таксама няма.

19:37 3.4.2020

«Ён змагаўся вельмі доўга». У Менску памёр яшчэ адзін пацыент з каранавірусам

Пра сьмерць мужчыны Свабодзе паведамілі яго сваякі. Ён памёр каля 17.30 3 пятніцу 3 красавіка. Ён знаходзіўся на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх з 23 сакавіка ў Менскім інфэкцыйным шпіталі.

Хвораму менчуку было 60 гадоў. Дачка распавядала, што ў яго быў нармальны стан здароўя, без хранічных захворваньняў, ён ня піў і не курыў. Цалкам чытайце па спасылцы>>

20:02 3.4.2020

Кіраўнік САЗ заклікаў тэставаць і лячыць ад COVID-19 бясплатна

Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус заклікаў усе краіны прыбраць фінансавыя бар'еры для змаганьня з каранавіруснай інфэкцыяй.

«Калі людзі адкладаюць лячэньне ці адмаўляюцца ад яго, бо ня могуць сабе яго дазволіць, яны шкодзяць ня толькі сабе, яны ўскладняюць кантроль за пандэміяй COVID-19 і ставяць грамадзтва ад пагрозу», – заявіў ён на прэсавай канфэрэнцыі 3 красавіка.

20:11 3.4.2020

«Гэта так было нечакана, што ня дай Бог нікому так». Муж першай у Менску ахвяры каранавірусу

У Менску памерла 67-гадовая Вольга Дзеравянка, расказаў Свабодзе сказаў яе муж Яўген Дзеравянка, які цяпер у 1-й клінічнай бальніцы. Пра тое, што жонка заразілася каранавірусам, ён даведаўся пасьля яе сьмерці.

«Мая жонка наогул хварэла, былі праблемы з сардэчна-сасудзістай сыстэмай, дыябэт. 29 сакавіка яна адчувала сябе няважна, а ўначы паднялася тэмпэратура, было падазрэньне на пнэўманію. А днём прыйшла доктар і накіравала ў бальніцу, на хуткай яе адвезьлі. У лякарні яна была паўтара сутак. Менш як праз суткі яна трапіла ў рэанімацыю. І ў гадзіну ночы з аўторка на сераду яна памерла ў рэанімацыі. А потым мне паведамілі, што ў яе станоўчы тэст на каранавірус». Гісторыя цалкам тут>>

20:53 3.4.2020

У Расеі завялі першую крымінальную справу за распаўсюджваньне фэйкаў пра каранавірус

Паводле дадзеных крыніцы ў сьледчых органах, на якую спасылаецца агенцтва ТАСС, гаворка ідзе пра публікацыі ў сацсетцы "Укантакце" аб заражэньні каранавіруснай інфэкцыяй ў адной з паліклінік Курортнага раёну Пецярбургу. Паводле папярэдніх дадзеных, абвінавачанай зьяўляецца адна з членаў тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў Курортным раёне Ганна Шушпанава.

22:00 3.4.2020

Місія САЗ прыляціць у Беларусь, каб «ацаніць працу мэдыкаў»

7 красавіка ў Беларусь мае прыляцець місія Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Як паведаміла дзяржаўнае Агенцтва тэлевізійных навін, галоўная задача дэлегацыі – «ацаніць працу нашых мэдыкаў». Місія САЗ будзе ў Беларусі да канца наступнага тыдня.

22:59 3.4.2020

Турэччына ўвяла хатні карантын для дзяцей і падлеткаў

Турэцкія ўлады забаранілі пакідаць дом бяз крайняй патрэбы ўсім асобам, маладзейшым за 20 гадоў. Пра гэта абвясьціў турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган.

У канцы сакавіка турэцкія ўлады загадалі заставацца дома асобам, старэйшым за 65 гадоў і людзям з хранічнымі хваробамі.

Турэччына таксама ізалюе 31 горад, у тым ліку Стамбул для ўезду і выезду транспарту, акрамя перавозак харчаваньня, мэдычнай прадукцыі і іншых тавараў, патрэбных каб змагацца з эпідэміяй COVID-19, сказаў Эрдаган.

10:38 4.4.2020

10:40 4.4.2020

10:59 4.4.2020

11:00 4.4.2020

11:05 4.4.2020

Зьменшылася колькасьць аўтобусных рэйсаў у менскі аэрапорт

Пасьля адмены авіяпералётаў менш людзей стала езьдзіць у аэрапорт «Менск». Адпаведна «Менсктранс» зьменшыў колькасьць аўтобусных рэйсаў. Новы расклад можна паглядзець тут.

11:19 4.4.2020

Каранавірус на Ўзьдзеншчыне. У бальніцу забралі сямʼю з аграгардка Возера

Як паведамілі Свабодзе мясцовыя жыхары, у жанчыны, якая працуе ў Менскай бальніцы хуткай дапамогі, станоўчы аналіз на каранавірус.

Яе муж распавёў карэспандэнту Свабоды, што жонка цяпер знаходзіцца ў бальніцы ў Салігорску. Яго зь дзецьмі і ўнукамі паклалі ў Узьдзенскую бальніцу.

«У жонкі на вірус станоўчы аналіз. Яна працуе на хуткай, а там захварэў доктар. А нас ізалявалі, узялі тэсты, але вынік пакуль невядомы. Дачка, сын, унукі, усе ў адной палаце. У доме правялі дэзынфэкцыю».

11:20 4.4.2020

12:04 4.4.2020

У Кітаі скануюць твар наведнікам перад уваходам

Падляскі беларус у Пекіне, польскі журналіст, піша, што ў Кітаі ставяць сканінг у грамадзкіх месцах. У крамах і рэстаранах у вас аўтамамат праверыць тэмпэратуру і, пэўна, дазнаецца, хто вы.

12:25 4.4.2020

Магілёўскі тэатар лялек адмяніў спэктаклі.

12:49 4.4.2020

У Гомлі начныя клюбы будуць працаваць да 22-й гадзіны

Гомельскі гарвыканкам 2 красавіка прыняў рашэньне абмежаваць працу дыскатэк, начных клюбаў, боўлінгу, більярдных, кампутарных клюбаў, забаўляльных устаноў і «іншых аналягічных аб'ектаў на тэрыторыі Гомля» пасьля 22.00 да «стабілізацыі эпідэміялягічнай абстаноўкі». Таксама гарвыканкам адмяняе правядзеньне выстаў і кірмашоў. Адпаведнае рашэньне падпісаў старшыня гарвыканкаму Пятро Кірычэнка.

13:40 4.4.2020

13:55 4.4.2020

У другім па колькасьці хворых на каранавірус рэгіёне за суткі ня выявілі ніводнага новага выпадку

У Віцебскай вобласьці, другім па колькасьці хворых на каранавірус рэгіёне Беларусі, за суткі ня выявілі ніводнага новага выпадку COVID-19. Новых сьмерцяў ад каранавірусу таксама не зафіксавалі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG