Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм па-ўкраінску ўпершыню выйшаў у пракат менскіх кінатэатрах


Кадр з трэйлера «Мої думки тихі»
Кадр з трэйлера «Мої думки тихі»

Ад 27 лютага ў менскіх кінатэатрах «Піянэр», Silver Screen Galileo, VOKA Cinema і Falcon Club паказваюць украінскую камэдыю «Мае думкі ціхія» («Мої думки тихі»).

Упершыню за доўгі час украінскі фільм выходзіць у пракат у Беларусі — і ўпершыню ў беларускім пракаце кіно на ўкраінскай мове.

Ва ўкраінскі пракат фільм выйшаў толькі 16 студзеня і ўжо сабраў суму, большую за бюджэт (9,2 млн грыўняў у 2017 годзе — каля 340 тысяч даляраў).

Гэта першы паўнамэтражны фільм маладога рэжысэра з Ужгараду Антоніё Лукіча. Паводле сюжэту, малады гукарэжысэр Вадзім мусіць запісаць для відэагульні гукі рэдкіх жывёлаў і птушак Закарпацьця, але едзе на заданьне з маці.

Фільм ужо атрымаў шэраг узнагарод: прыз журы конкурсу «Ад Усходу да Захаду» на кінафэстывалі ў Карлавых Варах, шэраг прызоў на фэстывалі ў Адэсе (за найлепшы ўкраінскі паўнамэтражны фільм, за найлепшую жаночую ролю, прыз глядацкіх сымпатыяў і спэцыяльную згадку журы), спэцыяльную згадку журы на менскім «Лістападзе» («За крэатыўнае дасьледаваньне новых шляхоў расказаць пра сваю краіну»).

На паказе ў менскім «Піянэры» 27 лютага а 19-й выступіць з кароткай прамовай амбасадар Украіны Ігар Кізім.

Фільм будзе ісьці да 11 сакавіка ў Falcon Club, да 4 сакавіка ў астатніх кінатэатрах. Цэны на квіток — ад 6 да 17 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG