Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Італіі абмяжоўваюць свабоду перамяшчэньня з-за каранавірусу


Урад Італіі ўвёў абмежаваньне свабоды перамяшчэньня ў тых абласьцях на поўначы краіны, дзе асабліва распаўсюдзіліся выпадкі заражэньня каранавірусам COVID-19.

Жыхарам месцаў, якія лічацца цэнтрамі эпідэміі, будзе забаронена пакідаць іх, таксама будзе забаронены ўезд туды, заявіў 22 лютага прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ, паведамляе «Нямецкая хваля».

Асаблівыя меры па барацьбе з эпідэміяй закранулі каля 50 тысяч чалавек на поўначы Італіі. Практычна зачыненыя 10 населеных пунктаў. Выяўлены 79 выпадкаў заражэньня, два чалавекі памерлі, адзін вылечыўся.

54 выпадкі заражэньня выяўляныя ў Лямбардыі, дзе адмысловыя меры закранулі каля 50 тысяч чалавек у дзесяці населеных пунктах ля горада Кадоньё ў 60 км ад Міляна. У Кадоньё зачыненыя супэрмаркеты і рэстараны, нешматлікія мінакі на вуліцах носяць мэдыцынскія маскі. У Міляне па распараджэньні мэра былі зачыненыя муніцыпальныя грамадзкія ўстановы.

У суседнім рэгіёне Вэнэта зафіксавана 17 выпадкаў, у шэрагу гарадоў таксама прыпыненая праца школ, спартыўных цэнтраў, бараў і дыскатэк. Першым памерлым ад каранавірусу грамадзянінам Эўразьвязу стаў 78-гадовы жыхар гэтай вобласьці. Другая ахвяра каранавірусу — 77-гадовая жанчына, якая памерла ў Лямбардыі. Ўлады адмянілі ўсе спартыўныя і грамадзкія мерапрыемствы 23 лютага ў гэтых двух рэгіёнах.

Па два выпадкі заражэньня зафіксаваныя ў абласьцях Эмілія-Раманья і Лацыё, яшчэ адзін — у Пʼемонце.

Сярод эўрапейскіх краін у Італіі найбольшая колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам. У Германіі зафіксавана 16 выпадкаў, у Францыі — 12, у тым ліку адзін са сьмяротным зыходам.

Ад COVID-19, памерлі ўжо больш за 2300 чалавек ва ўсім сьвеце. Амаль усе выпадкі захворваньня і сьмяротных зыходаў прыпадаюць на Кітай.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG