Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрні Сандэрс выказаў сваё стаўленьне да Ўладзіміра Пуціна


Бэрні Сандэрс
Бэрні Сандэрс

Расея спрабуе дапамагчы выбарчай кампаніі сэнатара-дэмакрата Бэрні Сандэрса, паведаміла газэта «Вашынгтон пост». У публікацыі гаворыцца, што «афіцыйныя асобы ЗША» папярэдзілі пра нібыта спробы Расеі паўплываць на перадвыбарчую кампанію. Пра гэта ж былі праінфармаваныя прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і заканадаўцы.

Як адзначае «Голас Амэрыкі», газэта распаўсюдзіла гэтую інфармацыю, спасылаючыся на ананімныя крыніцы. Не паведамляецца, аднак, у якой менавіта форме ажыцьцяўляецца расейская падтрымка.

Сэнатар Сандэрс выступіў з заявай, у якой, у прыватнасьці, заявіў:

«У адрозьненьне ад Дональда Трампа, я не лічу Ўладзіміра Пуціна добрым сябрам. Ён бандыт-аўтакрат, які спрабуе зьнішчыць дэмакратыю і задушыць незадаволенасьць у Расеі. Падзяляючы нас, рускія спрабуюць падарваць амэрыканскую дэмакратыю».

Бэрні Сандэрс падкрэсьліў, што, у адрозьненьне ад цяперашняга прэзыдэнта, цьвёрда выступае супраць спробаў любой замежнай дзяржавы ўмяшацца ў амэрыканскія выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG