20 лютага ў горадзе Новыя Санжары ўспыхнуў гвалт, калі сюды прыбыў канвой зь людзьмі, эвакуяванымі з кітайскага Ўханю. 45 грамадзян Украіны і 27 замежнікаў ехалі ў мэдычны цэнтар, які Мінздраў вызначыў для 14-дзённага карантыну. На знак пратэсту мясцовыя жыхары блякавалі дарогі, кідаліся камянямі і палілі шыны.