Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім Чырвоным касьцёле пачаўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры


У менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, вядомым таксама як Чырвоны касьцёл, 17 лютага пачынаецца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які паводле рашэньня UNESCO адзначаюць 21 лютага, піша БелаПАН.

Сэрыя тэматычных падзей пройдзе ў касьцельнай бібліятэцы імя Адама Міцкевіча, паведамляе партал Рымска-каталіцкага касьцёла ў Беларусі.

19 лютага ў касьцёле адзначаць 130-годдзе з дня нараджэньня сьвятара і паэта Казімера Сваяка. У межах гэтай імпрэзы пройдзе віктарына на веданьне беларускай літаратуры.

20 лютага ў касьцельнай бібліятэцы адбудзецца сустрэча, прысьвечаная 85-годзьдзю з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (адзначаецца 24 лютага). На імпрэзе раскажуць пра біяграфію і творчасьць паэта і правядуць конркурс на веданьне беларускай літаратуры.

Непасрэдна ў Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, мовазнаўца Вінцук Вячорка правядзе заняткі аб культуры беларускай мовы, у касьцёле правядуць дыктоўку па-беларуску. 22 лютага тут пройдзе канфэрэнцыя «Сьвяты Шарбэль па-беларуску», 23-га — літаратурны конкурс для дзяцей на найлепшую дэклямацыю вершаў беларускіх паэтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG