Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэмпы пашырэньня каранавірусу пайшлі на спад


Краіны, дзе на 16 лютага пацьверджана выяўленьне вірусу COVID-19 . Выява Ўсясьветнай арганізацыі здароўя
Краіны, дзе на 16 лютага пацьверджана выяўленьне вірусу COVID-19 . Выява Ўсясьветнай арганізацыі здароўя

У нядзелю, 16 лютага кітайскія ўлады паведамлялі, што колькасьць новых выпадкаў заражэньняў каранавірусам COVID-19 спадала трэці дзень запар. Тады былі пацьверджаныя 1843 выпадкі за дзень, 7500 выпадкаў за папярэднія два дні.

Раніцай 17 лютага Нацыянальная камісія здароўя Кітаю паведаміла пра прыблізна такую ж колькасьць новых пацьверджаных выпадкаў за мінулы дзень: 2048 па краіне.

За мінулы дзень у Кітаі памерлі 105 чалавек. 1425 пацыентаў былі выпісаныя здаровымі, яшчэ 28 179 чалавек выпісалі з-пад мэдыцынскага назіраньня.

Агулам за ўвесь час кітайскія мэдыкі атрымалі пацьверджаньне 70 548 заражэньняў COVID-19 і 1770 сьмерцяў ад хваробаў, выкліканых вірусам, а таксама 10 844 ачуньваньні людзей, заражаных гэтым вірусам. У цяжкім стане застаюцца 10 644 хворыя (іх колькасьць зьменшылася на 628 чалавек за дзень).

Сусьветная арганізацыя здароўя (WHO) тым часам адзначае, што за мінулы дзень COVID-19 не выяўлялі ў новых краінах. Але нядаўна зафіксавалі трэцюю сьмерць ад наступстваў каранавірусу ў чалавека за межамі Кітаю: турыстка з Кітаю памерла ў Францыі.

Пакуль WHO засьцерагае: нельга прадказаць, у якім кірунку будзе разьвівацца эпідэмія. Ды кіраўнік арганізацыі падкрэсьлівае, што цяпер «час для фактаў, не для страху».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG